Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Прамоцыі

Распродаж рэдкіх і каштоўных выданьняў "ARCHE"!

 
Шаноўныя сябры!
 
У 2013-2015 гадох, пасьля паўнавартага аднаўленьня свае дзейнасьці, нашаму рэдакцыйнаму калектыву ўдалося перавыдаць каштоўныя выданьні, наклады каторых былі часткова страчаныя ў выніку непамыснага зьбегу абставінаў. Гэтыя перавыданьні чакаў шчасьлівейшы лёс: іхнаму распаўсюду ніхто не перашкаджаў, і гэтыя наклады практычна цалком разышліся. 
 
Некаторыя зь іх засталіся ў колькасьці лічаных паасобнікаў. Таксама ў час нядаўняга пераўліку на складзе знайшлі паасобнікі выданьняў, наклады каторых раней уважаліся распраданымі. 
Гэта кнігі па гісторыі Беларусі, грунтоўныя штудыі беларускае мовы, нарысы беларускае найноўшае палітыкі, а таксама рэдкія нумары часопісу "ARCHE". 
 
Цяперашні распродаж — гэта адна з апошніх, а можа нават апошняя мажлівасьць набыць важныя для беларускае культуры публікацыі
Станьма шчасьлівымі ўладальнікамі рэдкіх паасобнікаў!
 
Прапанова дзейнічае да поўнага распродажу названых ніжэй выданьняў.

Зьмест

Прапанова: 4 паасобнікі

Цана: 14,9 руб.

 
 
 
 

 

 

 


Зьмест

Прапанова: 4 паасобнікі

Цана: 7 руб.

 
 
 
 
 
 

 


Віцебскі краёвы слоўнік: (матар'ялы). Папяровае выданьне

Прапанова: 2 паасобнікі

Цана: 10 руб.

 

 

 

 

 

 

 

 


Цана: 10 руб.

 

 

 

 

 

 

 

 


Зьмест

Прапанова: 2 паасобнікі

Цана: 10 руб.

 

 
 
 
 
 

 

 

 

 

 


ARCHE № 3 (114) — 2012. Гісторыя беларускай штодзённасці. Папяровае выданьне

Зьмест

Прапанова: 2 паасобнікі

Цана: 9,9 руб.

 

 

 

 

 

 


Беларуская палiтычная сыстэма i прэзыдэнцкiя выбары 2001 году. Папяровае выданьне

Зьмест

Прапанова: 1 паасобнік

Цана: 9 руб.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 


Усе названыя выданьні даступныя ніжэй на гэтай старонцы! ↓  


Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы новы нумар электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Рэдкія выданьні ад ARCHE»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Папяровыя выданьні

Папяровыя выданьні