Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Прамоцыі

Гісторыя беларускіх рэгіёнаў

 
    Беларускія рэгіёны часта робяць уражаньне шэрых і непрыглядных, але за імі крыецца яркая й багатая гісторыя, якое мы часта ня ведаем.
    Агульная гісторыя Беларусі складаецца зь мікрагісторыяў паасобных рэгіёнаў. Ня ведаючы як жылі нашыя людзі пад Вільняю ці Гомелем, мы ня можам сьцьвярджаць, што ведаем гісторыю краіны ў цэлым.
    Гэтую акцыю задумалі, каб прадставіць гісторыю паасобных куткоў Беларусі. Шмат для каго яна будзе яскравай і неспадзяванай.

    Рэгіёны, гарады, вёскі й мястэчкі, пра якія пойдзе гаворка:
Падзьвіньне, Гарадзенскае княства (ваяводзтва, губэрня), Полацкае княства, Берасьцейска-Драгічынская зямля, места Вільня, Віленскае біскупства, Полацкая зямля, места Берасьцейскае, места Магілёў, Магілёўская губэрня, места Менск, места Наваградак, Віцебск, Віцебская акруга, Гомель, Гомейская зямля, Гомейская воласьць, Гомейскі ўезд, Пінск, Пінская вобласьць, Баранавічы, Баранавіцкая вобласьць, Панямоньне, Чорная Русь, Ятвязь, Палесьсе, Наваполацак, Слуцак, Нясьвіж, Курапаты, Эйшышкі, Налібакі, Хатынь, Мір, Мірскі раён, Дзятлава, Шклоў, Мыш, Стары Быхаў, Копысь, Чарэя, Бешанковічы, Бачэйкава, Краслава, Прыдруйск, Каплава, Індра, Івянец і Налібоцкая пушча, Горы-Горкі, Смаляны ды многія іншыя.
 
    Гістарычныя эпохі й падзеі, пра якія пойдзе гаворка:
Ад раньняга Сярэднявечча й да сучаснасьці (тут каля трыццаці бітваў, паўстаньне 1863-1864 гг., нямецкая акупацыя 1941-1944 гг.).
 
    Гістарычныя асобы, пра якія пойдзе гаворка:
Рагвалод, Усяслаў Чарадзей. Уладзімер Валадаравіч Менскі — Rex Woldemar, Вітаўт, князі Слуцкія, Сапегі, Радзівілы, Трайдзень, Васілька Слонімскі, Войшалк Міндоўгавіч, Міндоўг і многія іншыя.
 
    Гістарычныя рэаліі рэгіёнаў, пра якія пойдзе гаворка:
Магілёўскае брацтва прасалаў, Магілёўскі Купецкі дом, Полацкія ўмацаваньні, Баранавіцкае гета, радыёстанцыя «Менск», крэпасьць «Палесьсе», Берасьцейская крэпасьць, Наваградзкі замак, Нясьвіская друкарня, Нёманскі рачны шлях, шляхецкія ваколіцы, Нясьвіскі замак.

   

   


               

    У рамках акцыі вашай увазе прапануюцца 42 выданьні (23 папяровыя і 19 электронных). Большасьць зь іх мае гістарычны ці краязнаўчы профіль. Частка ж выданьняў дазваляе адчуць багацьце гаворак беларускае мовы – у прыватнасьці, Віцебскае акругі, Гарадзеншчыны, Чэрвеньскага раёну й Краслаўскага павету Латвіі.

Распродаж дзейнічае да 21 кастрычніка!
Поўны сьпіс выданьняў з апісаньнямі й прывабнымі цэнамі даступны ніжэй на гэтай старонцы! ↓  

Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы новы нумар электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Гісторыя беларускіх рэгіёнаў»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні