Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Прамоцыі

Вайна без ружовых акуляраў: выданні ARCHE, прысвечаныя Другой сусветнай вайне

 

Дзень Перамогі 9 траўня — прыдатная нагода задумацца над тым, якім коштам яна далася беларусам, і што наагул адбывалася на нашай зямлі ў час апошняй вялікай вайны. 

Грунтоўныя, ідэалагічна незашораныя адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў выданнях ARCHE, прысвечаных Другой сусветнай вайне, якія прапануюцца вашай увазе.

 

Тэмы, якія раскрываюцца ў нашых выданнях:

  • нацысцкія пункты гледжання на Беларусь;
  • немцы і беларускія нацыяналісты напярэдадні ўварвання нацысцкага ўварвання ў СССР;
  • нацысцкі рэжым у Беларусі (адміністрацыя на цэнтральным і лакальных узроўнях, эканамічная палітыка);
  • дзейнасць пранямецкіх арганізацый (Саюз беларускай моладзі, Беларуская народная самапомач, Беларуская самаахова, Беларуская краёвая абарона);
  • Крыж і свастыка: калабарацыя царквы ў акупаванай Беларусі;
  • Арганізацыя і баявы шлях беларускай дывізіі Вафен-СС (30-ая грэнадзёрская дывізія Вафен-СС);
  • Штодзённае жыццё беларусаў пад нямецкай акупацыяй. 

 

Выданні ілюструюцца ўнікальнымі фотаматэр'яламі — нямецкімі прапагандысцкімі плякатамі, фатаздымкамі мірнага насельніцтва й ляндшафтаў Беларусі 1941-1944.


Як набываць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!

Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».

Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 40 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

 

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы  электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы выданьні электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Вайна без ружовых акуляраў: выданні ARCHE, прысвечаныя Другой сусветнай вайне»

У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 

Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 5 рублёў). 

Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 4.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 40 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!


Як набыць электронныя выданьні:

Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».

Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 

Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.

Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

https://store.arche.by/view_drm_files 


Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

https://store.arche.by/registration 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 

У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

 

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні