Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Прамоцыі

"Уз'яднанне" 17 верасня 1939 года - свята, трагедыя, фарс?

Новая акцыя "ARCHE" прымеркаваная да дня "Уз'яднання".
Выданні, якія прапануюцца ў яе рамках, дазваляюць крытычна глянуць на гэтую падзею, пра якую, здавалася б, мы ведаем усё.


Нямецкі гісторык Аляксандр Бракель у кнізе "Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй" паказвае, што "ўз'яднанне" адбылося пад знакам брутальнага парушэння міжнароднага права, і толькі заканчэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе легітымізавала новы парадак.
Сама ж савецкая акупацыя Заходняй Беларусі ў 1939-1941 г. сваім характарам мала чым рознілася ад наступнай акупацыі нямецкай.


Гісторык і сацыёлаг Севярын Віславух даследаваў развіццё беларускага руху ў міжваеннай Польшчы як відавочца падзей, г.зн. у 1930-х г. у ходзе палявых даследаванняў. У яго даследаваннях, якія дагэтуль амаль невядомыя беларускай навуцы, вы знойдзецца масу фактаў пра развіццё сеткі беларускамоўных школ у тагачаснай Заходняй Беларусі, а таксама палітычных структур беларускага руху, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Літоўскай Рэспублікі.


Кніга "Катынь, 1940 год. Гісторыя аднаго злачынства" расказвае пра масавыя арышты і забойствы, якія наступілі адразу пасля "вызваленчага паходу Чырвонай Арміі".


У выпуску "Польшча ў Другой сусветнай вайне" вы даведаецеся пра лёс беларусаў, якія служылі ў Войску Польскім у верасні 1939 г., а таксама пра баі за Брэст, Кобрын і г.д. у верасні 1939 г.


Выпуск "Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд" - расказвае пра міжваеннае Крэва, Ліду, Гарадную, пра турыстыку на Нарачы, пра праекты палітычнай аўтаноміі, і г.д.


Нарэшце, кніга "Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі" дае нам уяўляенне аб тым, што новая ўладам насаджалася не толькі гвалтам фізычным (дэпартацыямі, расстрэламі і г.д.), але і гвалтам ідэйным: русіфікацыяй і саветызацыяй сістэмы адукацыі і ўяўленняў пра нацыянальнае мінулае.


Акцыя працягнецца да 28 верасня.


Як набываць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!

Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».

Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 40 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

 

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы  электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы выданьні электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «"Уз'яднанне" 17 верасня 1939 года - свята, трагедыя, фарс?»

У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 

Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 5 рублёў). 

Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 4.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 40 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!


Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

https://store.arche.by/registration 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 

У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

 

Папяровыя выданьні

Папяровыя выданьні