Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Прамоцыі

Дзень Волі, нягледзячы на забарону

 

Сябры!

Сёлета святкаванне Дня Волі аказалася пад забаронай. Але ніхто не ў сілах забараніць адсвяткаваць гэты светлы і велічны Дзень прыватна, у сваім блізкім коле, у кампаніі з кнігамі, якія дораць веды пра БНР і нацыянальнае самаўсведамленне.

Вашай увазе прапануецца калекцыя публікацый, прысвечаных абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі, нацыянальнай сімволіцы, беларускім вайсковым фармаванням, беларускаму фактару ў палітыцы еўрапейскіх дзяржаў, і іншым тэмам, звязаным з Днём Волі.

Асноўныя тэгі: Гісторыя БНР у карцінках, БЧБ сцяг, Пагоня, Жаўнеры БНР, Балаховіч, балахоўцы, Першая сусветная вайна, адукацыя БНР.

Пяць папяровых і дзесяць электронных выданняў, апошнія ўсяго па 5 рублёў!

Акцыя працягнецца да 30 сакавіка.


Як набываць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!

Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».

Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 40 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы  электронны ліст на адрас [email protected] або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы выданьні электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Дзень Волі, нягледзячы на забарону»

У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 

Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 5 рублёў). 

Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 4.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (вул. Судмаліса 22-1Н, пам. 21, станцыя метро Пралетарская). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 40 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!


Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

https://store.arche.by/registration 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 

У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас [email protected] або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

 

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні