З дапамагою сэрвісу HoGo набыты PDF файл абараняецца й прывязваецца да вашага e-mail адрасу. Такі файл можна праглядаць 2 спосабамі:
І. Прагляд на кампутары праз праграму Adobe Reader (для Windows) або Adobe Digital Edition (для Mac)
Увага: прагляд абароненых файлаў у фармаце PDF у сыстэме Linux не падтрымваецца.
У лісьце з пацьверджаньнем пасьля апрацоўкі заказу зьмяшчаецца спасылка на спампоўваньне PDF файлу.

1) Спампуйце файл, перайшоўшы па спасылцы й націснуўшы Download. Спампоўваць файл можна ня больш за 3 разы.

2) Для прагляду PDF трэба ўсталяваць праграму Adobe Reader
https://get.adobe.com/reader
3) Адчынеце PDF файл у праграме Adobe Reader

4) Увядзеце e-mail, каторы вы пазначылі пры рэгістрацыі на сайце arche.by

5) На Ваш e-mail прыйдзе код

6) Пазначце код і пацьвердзіце.

PDF файл гатовы для прагляду

II. Прагляд на кампутары (Windows), смартфоне й пляншэце (Android ды iOS) праз праграму HoGo Viewer.
Пасьля апрацоўкі заказу набыты PDF файл будзе таксама даступны для прагляду праз праграму HoGo Viewer.
а) Кампутар (Windows XP, Vista, 7, 8/8.1 і 10)
1) Усталюйце праграму Adobe Reader
https://get.adobe.com/reader
2) Усталюйце праграму HoGo Viewer
http://bookend.keyring.net/dl/clsw/hogo/bookendsetup_hogo.exe
3) Запусьцеце праграму HoGo Viewer (патрэбнае інтэрнэт-злучэньне)

4) Увядзеце e-mail, каторы вы пазначылі пры рэгістрацыі на сайце arche.by

5) На Ваш e-mail прыйдзе код

6) Пазначце код і пацьвердзіце.

7) Націсьніце Cloud Library – гэта воблака, на каторым знаходзяцца набытыя Вамі PDF файлы.

8) Абярэце патрэбны файл і націсьніце Download – выданьне спампуецца лякальна на кампутар і будзе даступнае для прагляду праз HoGo Viewer.

9) Двойчы пстрыкніце на патрэбнае выданьне ў акне праграмы - PDF файл адчыніцца для прагляду.

Заўвага: пасьля таго, як Вы спампавалі файл з воблака, вам больш не спатрэбіцца інтэрнэт- злучэньне. Вы можаце запускаць праграму HoGo Viewer і адразу чытаць без абмежаваньняў спампаваныя раней PDF файлы.
Кожны файл можна адначасна чытаць на 2 розных прыладах.
Вы можаце перамясьціць спампаваны файл назад на воблака (націснуўшы правую кнопку мышкі й абраўшы “Put back to the Cloud Library”) і спампаваць яго пазьней на гэтую ці іншую прыладу для прагляду.
б) Смартфон й пляншэт:
- Android (вэрсія 4.4 і пазьнейшыя)
- іOS (вэрсія 4.3 і пазьнейшыя)
1) Усталюйце праграму Adobe Reader
- Android
https://play.google.com/store/apps/details?id=com.adobe.reader&hl=en
- іOS
https://itunes.apple.com/us/app/adobe-acrobat-reader-view/id469337564?mt=8
2) Усталюйце праграму HoGo Viewer
- Android
https://play.google.com/store/apps/details?id=net.keyring.hogo&hl=ru
- іOS
https://itunes.apple.com/ru/app/hogo-viewer/id540674502?mt=8

3) Запусьцеце праграму HoGo Viewer (патрэбнае інтэрнэт-злучэньне)

4) Увядзеце e-mail, каторы вы пазначылі пры рэгістрацыі на сайце arche.by

5) Пазначце код, каторы прыйшоў на вашую пошту, і пацьвердзіце.

6) Адкрыецца разьдзел Cloud Library – гэта воблака, на каторым знаходзяцца набытыя Вамі PDF файлы.
7) Абярэце патрэбны файл і націсьце Download – выданьне спампуецца лякальна на прыладу й будзе даступнае для прагляду праз HoGo Viewer.

8) Націсьніце Bookshelf (кніжная паліца) – месца, дзе знаходзяцца спампаваныя з воблака PDF файлы.

9) Пстрыкніце на патрэбнае выданьне - PDF файл адчыніцца для прагляду.

Заўвага: пасьля таго, як Вы спампавалі файл з воблака, вам больш не спатрэбіцца інтэрнэт- злучэньне. Вы можаце запускаць праграму HoGo Viewer і адразу чытаць без абмежаваньняў спампаваныя раней PDF файлы.
Кожны файл можна адначасна чытаць на 2 розных прыладах.
Вы можаце перамясьціць спампаваны файл назад на воблака (Put back to the Cloud Library) і спампаваць яго пазьней на гэтую ці іншую прыладу для прагляду.
